Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі

 Цэнтральная раённая бібліятэка заснавана ў 1945 годзе, ўваходзіць у склад Шчучынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, з’яўляецца захавальніцай ўніверсальнага фонда, які налічвае звыш  73  тыс. экз. і забяспечвае чытачоў ведамі аб гісторыі сваёй Радзімы, вобласці, аб жыцці і дзейнасці знакамітых землякоў.

 

Бібліятэку наведваюць каля  3200 чытачоў., кнігавыдача ім складае 51,8 тыс. экз. Да іх паслуг фонды абанемента і чытальнай залы.

Бібліятэка выконвае 26 відаў платных паслуг. Гадавы план платных паслуг складае  8 млн. руб.

     

Шчучынская Цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі з’яўляецца каардынуючым і метадычным цэнтрам для бібліятэк сістэмы.

     У структуру яе ўваходзяць:

- аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага кніжнага фонду;

 - аддзел інфармацыі і абслугоўвання чытачоў: абанемент, чытальная зала;

- аддзел бібліятэчнага маркетынгу;

- публічны цэнтр прававой інфармацыі;

        Асноўнымі задачамі і напрамкамі дзейнасці Шчучынскай ЦРБ  з’яўляюцца:

- фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці чытачоў на аснове дзяржаўнай  ідэалогіі;

- садзейнічанне развіццю нацыянальнай культуры, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа;

- пашырэнне відаў платных паслуг,

- укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій;

- павышэнне якасці абслугоўвання чытачоў;

- папулярызацыя лепшых твораў беларускай літаратуры і мастацтва;

- работа па экалагічнаму, сямейнаму выхаванню;

Абслугоўванне чытачоў вядзецца праз абанемент . Чытачы маюць магчымасць карыстацца паслугамі МБА. У каардынацыі з іншымі ўстановамі бібліятэка ўдзельнічае у дабрачынных акцыях, развіваецца абслугоўванне на даму, ладзяцца  мерапрыемствы.

Прыярытэтным напрамкам бібліятэчнай дзейнасці з’яўляецца працэс аўтаматызацыі, які здяйсняецца ў межах Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на 2005-10 гг.

У Шчучынскай ЦРБ імя Цёткі  агульная колькасць камп’ютэраў складае  10 адзінак. Бібліятэка мае     4 выхады у Інтэрнэт, налічваецца 4 адрасы электроннай пошты. Здзейсняна аўтаматызацыя ЦБ у поўным аб’ёме: набыты  і працуюць  праграмы “Абслугоўванне чытачоў”, “Рэгістрацыя чытачоў”, устаноўлена лакальная сетка. Аддзел абслугоўвання Цэнтральнай бібліятэкі працуе па праграме “ALIS – 2000” ( артыкулы). Аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі кніжнага фонду працуе па праграме: “Камплектаванне і апрацоўка літаратуры”. Колькасць бібліяграфічных запісаў на 1.01.2010 г. складае 20 005 (у т.л. “Апрацоўка” – 11 643, “Артыкулы” – 8 362 запісаў).   Створаны мультымедыйны цэнтр.

© schuchincbs

Бесплатный хостинг uCoz