Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі

Паслугі

Каб стаць чытачом бібліятэкі неабходна мець пашпарт або іншае пасведчанне асобы.

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі

Абанемент ажыццяўляе выдачу дакументаў на дом для ўсіх карыстальнікаў, тэрмінам да 30 дзён.

Чытачам прапануецца шырокі выбар мастацкай літаратуры і літаратуры па розных галінах ведаў. Арганізуецца:

  • выдача літаратуры па запытам;
  • заказ кніг па міжбібліятэчнаму абанементу (МБА);
  • выставы-прагляды  літаратуры;
  • прэзентацыі  новых кніг;

·         пасяджэнні літаратурна-музычнай гасцёўні “Ад усёй душы”, адзін раз у квартал.

  • літаратурныя  вечары, сустрэчы;

У чытальнай зале да паслуг чытачоў прадстаўлены:

 

 

·4  Даведачна-энцыклапедычныя і вучэбныя выданні

·4  Аўдыёвізуальныя дакументы

·4  Літаратура па ўсіх галінах ведаў

 

 

 

•4  75 назваў перыядычных выданняў

•4  Змястоўны краязнаўчы фонд

•4  Мультымедыйны цэнтр:

фонд CD-DVD-дыскаў

прагляд відэафільмаў

электронны каталог 

                 электронная БД “ALIS 2000. Артыкулы” 

 

Даведачна-бібліяграфічная служба

•·         выкананне бібліяграфічных даведак;

•·         кансультацыі па карыстанні даведачным апаратам бібліятэкі;

•·         інфармацыя аб новых паступленнях.

•·         ДБА:

rалфавітны каталог;

rсістэматычны каталог;

rэлектронны каталог

•·         rсістэматычная картатэка артыкулаў (СКА),

•·         rкраязнаўчая картатэка,

•·         rкартатэка “Звод законаў РБ”,

•·         rфактаграфічная картатэка,

•·         rрэгістрацыйная картатэка перыядычных выданняў ,

•·         rкартатэка назваў мастацкіх твораў,

•·         rкартатэка чытацкага і эканамічнага профілю,

•·         rкартатэка каштоўнай літаратуры, з раздзелам “камерцыйная літаратура”,

•·         rкартатэка цікавых людзей,

•·         rэлектронная картатэка “Тэматычныя падборкі”

•·         r электронная БД “Складаныя даведкі”

•·         rэлектронная міні-бібліятэка “Вершы”

 

Платныя паслугі

 

    1.     Выдача на дом галіновых часопісаў(801514) 28-8-06

2.     Выдача часопісаў павышанага попыту

3.     Выкананне складаных бібліяграфічных даведак

4.     Карыстанне літаратурай па МБА

5.     Выдача сцэнарыяў

6.     Пошук нарматыўна-прававых дакументаў пры дапамозе банка дадзеных

7.     Раздрукоўка на прынтары нарматыўна-прававых дакументаў

8. Ксеракапіраванне матэрыялаў з бібліятэчнага фонду на фармаце А-4

9. Запіс інфармацыі з электронных БД на дыскету ў раённай бібліятэцы г.Шчучына

10. Выдача на лом кніг, набытых за пазабюджэтныя сродкі (камерцыйны абанемент)

11. Выдача на дом з фонда ч/з: вуч.дапамож. для ВНУ і тэхнікумаў

12. Выдача на дом газет бягучага года з моманту закрыцця бібліятэкі да моманту адкрыцця і на выхадныя дні ў ЦБС

13. Выдача на дом тэматычных папак у ЦБС

14. Выдача выкраек з часопісаў мод для зняцця копіі у ЦБС

15. Выкананне ўдакладненых і тэматычных бібліяграфічных даведак у ЦБС

16. Пошук інфармацыі ў Інтэрнэце

17. Распячатка тэкста на прынтэры

18. Сканіраванне дакументаў з фонду б-кі

19. Набор тэкста рэфератаў, дыпломных і кантрольных работ

20. Вырабленне тытульных лістоў рэфератаў, дыпломных і кантр. работ з мастацкім афармленнем на чорна-белым  прынтэры

21 Выдача на дом кніг, набытых за пазабюджэтныя сродкі (камерцыйны абанемент) для           пажылых людзей

22. Бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне чытача на працягу 1 каляндарнага года

23. Прадастаўленне камп'ютэрнага часу карыстальнікам

24. Падбор літаратуры для работы ў чытальнай зале па тэматыцы, якую вызначае чытач

25. Прагляд відэафільма

26. Выдача на дом друкаваных выданняў павышанага попуту з камерцыйнага фонду для пенсіянераў

 

                                                         Тэлэфон для даведак:

  

Публічны цэнтр прававой інфармацыі (ПЦПІ)

 

 
 

 

       Пры аддзеле абслугоўвання Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі  (ПЦПІ) (тэл. (801514) 26-7 24)

 

ФОНД

Зборнікі законаў

Каментарыі да законаў

Вучэбная літаратура юрыдычнага характару

Нарматыўна-прававыя дакументы органаў мясцовай улады

Часопісы (“Нацыянальны рэестр прававых актаў РБ”, Права Беларусі”, Права.by”, “Юстыцыя”)

 

     Малазабяспечаныя грамадзяне могуць атрымаць бясплатную кансультацыю адваката (апошні чацвер кожнага месяца з 15.00 да 17.00) .

Даведкі па тэлефоне: (801514) 26-7 24

 

 

Літаратурна-музычная гасцёўня “Ад усёй душы”

 

 

 

 

 

 

Пры бібліятэцы працуе літаратурна-музычная гасцёўня Ад усёй душы”, пасяджэнні якой праходзяць адзін раз у квартал.

 

 

 

 

 

Гасцёўня – гэта сустрэчы з цікавымі людзьмі, дыскусіі на розныя тэмы, вечары прысвечаныя юбілейным датам, бенефісы.

 

            Яго ўдзельнікі – людзі розных прафесій, пенсіянеры,  літаратары, настаўнікі, народныя  майстры, музыканты. 

 

 

 

Госцем сустрэчы  можа стаць кожны жадаючы.

 

 

                                             Тэл.: (801514) 28-0-70

 

"Са здароўем па жыцці!"

“Са  здароўем  па  жыцці “ – пад  такім  дэвізам  сабраліся  ў  цэнтральнай   раённай  бібліятэцы на  чарговае  пасяджэнне   гасцёўні   “Ад  усёй   душы “,  яе   пастаянныя   удзельнікі.

         Пра   здаровае  харчаванне ,  пра   шкодныя  дабаўкі  пачала   гаворку  вядучая  вечарыны бібліятэкар  Н.П. Унукевіч.

         Вельмі   зацікавіла  прысутных  размова  аб  ароматэрапіі.   Жадаючыя   мелі  магчымасць панюхать  змесціва  флакончыкаў   з  арома-масламі,  а  вядучая  давала  карысныя  парады, як  з  іх  дапамогай   зняць  стомленасць, энергетычны  спад. С  задавальненнем  глядзелі  прысутныя  на  камп’ютэры  слайд-шоў  “Ароматэрапія   траў”.

         Які  уплыў  аказвае  на  здароўе  людзей  музыка,  якія  творы  вялікіх  музыкантаў  расслабляюць, супакойваюць   чалавека,  паведаміла бібліятэкар  АБМ  Е.П. Дарафеева.

        Атрымаць  асалоду  ад  дзіўнага гучання  цымбал, дапамагла  вучаніца  ДШМ   Таццяна  Унукевіч,  у  яе  выкананні  прагучала   русская  народная  песня "Уж ты поле".

         Праглядзеўшы  камп’ютэрную  прэзінтацыю  “Гэтыя   дэіўныя  лекары”-  прысутныя  пачалі  дзяліцца сваімі  уражаннямі, бо  гаворка  склалася  аб  дзіўных  здольнасцях   кошак   аказваць  сур’ ёзную дапамогу  людзям , якія  пакутуюць  псіхічнымі  захворваннямі,  якія  перанеслі   інфаркт.

         А  напрыканцы  вечарыны  усім   удзельнікам  быў   уручаны  буклет  с   карыснымі  парадамі  і  пажаданнем  берагчы   здароўе. Урокі "кошкатэрапіі" дапамагаў дэманстраваць вядучай, прыгожы кот "Тигряша".

Здароўе- гэта самае дарагое, што ёсць у чалавека.

Здароўе-гэта калі чалавеку весяла і камфортна.

Здароўе- гэта сіла.

Здароўе- гэта вынослівасць.

Здароўе- гэта гармонія.

Здароўе- гэта бадзёрасць.

Здароўе- гэта добры апетыт.

 

1ч.  Здаровае харчаванне.

 

            Аб ім шмат кажуць у апошні час. Як жа разабрацца ў тым, дзе шкодныя дабаўкі, а дзе добрыя, бо на упакоўках  прадуктаў напісаныя і тыя і другія?

Тады ўважліва чытайце апісанне змесціва ў прадукце на упакоўках перад іх пакупкай, а тым больш перад ужываннем!

            Нядаўна заходнія эксперты па харчаванню вылучылі пяцёрку самых шкодных для

здароўя прадуктаў, акрамя газаваных напояў, чыпсаў і фастфуду, у яе увайшлі салодкія сухія сняданкі. Варта нагадаць, што некаторыя дадаткі шкодныя толькі ў вялікіх колькасцях, аднак яны маюць уласцівасць назапашвацца ў арганізме.

 

Запрошаным раздаюцца напамінкі, дзе ўтрымоўваюцца звесткі аб небяспечных дабаўках.

2ч.     Ароматэрапія.

            На камп’ютэры ідзе паказ слайд-шоў "Ароматэрапія траў",  у музычным суправаджэнні "Мелодыі прыроды". Прысутным даюцца парады, як зняць стомленасць, энергетычны спад. Прапаноўваецца панюхаць змесціва флакончыкаў з арома-алеямі, каб вызначыць якія расліны прысутнічаюць у складзе. 

 

3ч.      Здароўе і музыка.

                   Паказ слайд-шоў "Музыка, спеў у жыцці людзей"

 

На Русі заўсёды лічылі,што спявае ў чалавеку душа і спеў ёсць яе звычайны стан!

Стварайце, здабывайце гукі, гукаспалучэнні, нават калі вы ніколі не спявалі, або ў вас няма слыху – станоўчы  вынік абавязкова будзе!

 

   У выкананні вучаніцы ДШИ, гучыць руская народная песня "Уж ты поле" (цымбалы).

 

                 З запрошанымі праводзіцца ўрок-трэнінг, прагаварванне гукаў, якія дапамагаюць захаваць добры стан унутраных органаў, прадухіляючы або вылечваючы ад хвароб. Далей гутарка ідзе аб уздзеянні на арганізм класічнай і эстрадной музыкі.

 

4ч.       Кошкатэрапія.

 

            Дзіўныя здольнасці кошак, сапраўды аказваюць сур'ёзную дапамогу людзям, якія пакутуюць псіхічнымі захворваннямі, сардэчнымі засмучэннямі. Яны могуць палягчаць сімптомы гіпертаніі, дапамагаць людзям якія перанеслі інфаркт, нармалізуюць ціск і пульс.

Камп’ютэрная прэзентацыя " Гэтыя дзіўныя лекары"

 

            А яшчэ кошкі – цудоўныя, адзіныя ў сваім родзе "спецыялісты" па рэагаванню на дакрананне. У чалавека ўзнікае натуральнае жаданне яе пагладзіць, і, калі мы апускаем рукі ў густую шэрсць нам становіцца лягчэй.

            Урокі "кошкатэрапіі" дапамагаў дэманстраваць вядучай, прыгожы кот "Тигряша".

 

 

 

 

 

 

© schuchincbs

Бесплатный хостинг uCoz