Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі

         Да Дня Канстытуцыі прайшлі агляды літаратуры, гутаркі, круглыя сталы,  інфармацыйныя гадзіны:  “Асноўны закон Беларусі ў дзеянні”  ( Руткевічская СБ),  “Закон,  па якім жыве краіна  (Цэнтральная б-ка),  “Галоўны закон жыцця краіны” (Астрынская ГПБ), “Закон, па якім жыве краіна”  (Ляцкая СБ),  “Канстытуцыя – фундамент дзяржаўнага будаўніцтва” (Ражанкаўская б-цпв),   “Закон адзін для кожнага” (Хадзілонская б/к), "Будучае дзяржавы” (Каменская СБ), "Канстытуцыя –аснова прававой сістэмы" (Жалудоцкая ГПБ).                                                                                                                                

Дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

   У бібліятэках былі арганізаваны тэматычныя выставы і паліцы, праводзіліся слайд-прагляды, гадзіны інфармацыі,  урокі перасцярогі, круглыя сталы, актуальныя дыялогі пад назвамі: “Наркаманія – знак бяды”  Шчучынская ДБ, “Зберажы сябе для жыцця”  Навадворская СБ, “ Наркаманія: міфы і рэальнасць” Бакштаўская СБ, “У свеце белага вар’яцтва”  Хадзілонская б/к,  “Наркаманія: хвароба або злачынства” ст.Ражанкаўская б/к,  “Жыццё без наркотыкаў”   Дэмбраўская СБ, “К чему приводят наркотики”  Ражанкаўская б-цпв,“Шлях у бездань”  Ляшчанская СБ,  “Горкія плады салодкага жыцця”   Кемянская б-к.     На мерапрыемствы запрашаліся  прадстаўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх, педагогі і бацькі, медыцынскія работнікі – усе разам шукалі спосабы барацьбы з праванарушэннямі і наркаманіяй.

 ТЫДЗЕНЬ ДЗІЦЯЧАЙ І ЮНАЦКАЙ КНІГІ

 

Кожная бібліятэка  аформіла кніжную выставу новых паступленняў, якая магічна вабіла чытачоў маляўнічымі вокладкамі: “Сябрам будзь цікавых  кніг”,” Добрыя кнігі – сябры назаўжды”,  “На літаратурных хвалях”, “Кнігі, што чытаюць дзеці”,“Шчаслівае плаванне па кніжным марам”,” Кнігі, што чытаюць дзеці”,” Чароўная краіна паэзіі”.

   На  “Свята дружбы і дабра” сабрала зала РДК малодшых школьнікаў з усіх школ горада.  Добрая чараўніца і Эллі з Ізумруднага горада  запрасілі ўсіх дзяцей у падарожжа па Чароўным горадзе.

Асаблівую радасць дзецям прынесла цырымонія   ўзнагароджання лепшых чытачоў Шчучынскай дзіцячай бібліятэкі. Літаратурна-музычнай  кампазіцыяй “Зорны карагод кніжных прыгод” адбылося адкрыццё Тыдня для дзяцей і юнакоў Дэмбраўскай СБ, а для вучняў

     “Вандраванне ў Кніжную краіну” адбылося для вучняў  Орлеўскай СШ.

У Васілішкаўскай сельскай бібліятэцы адбылася цікавая сустрэча: сюды прыехалі з Гродна старшыня абласнога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч і дзіцячая пісьменніца Ганна Скаржынская. Абедзве – цікавыя суразмоўцы. Яны чыталі свае апавяданні, вершы, казкі на рускай і беларускай мовах.  Дарэчы, Ганна Скаржынская – наша зямлячка, родам з весачкі каля Новага Двара. Выдала 3 кніжкі для дзяцей, рыхтуе чацвертую.

Вучні 1-4 класаў Васілішкаўскай школы разам з пісьменнікамі пабывалі ў цікавым падарожжы па краіне казак і апавяданняў.  На памяць аб сустрэчы Ганна Скаржынская падаравала дзве свае кніжкі “Вечарынка” і “Расінка” з уласнымі ілюстрацыямі.

    Цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы, якія праходзілі ў бібліятэках у час вясновых канікул, прысвячаліся юбілейным датам дзіцячых паэтаў і пісьменнікаў:

 

Дзень Святога Валянціна

   Паэтычнае слова, музыкі, карціны, вернісаж “валянцінак” цудоўна дапаўнялі тэму.  Любоў… Менавіта  пра гэта дзіўнае, моцнае, пяшчатнае, узвышанае і ўсепераможнае пачуцце ішла размова на музычна-паэтычнае вечарыне “Усе пачынаецца з любві” (Цэнтральная б-ка). Натхнена і пераканаўча гучалі словы вядучай вечара – галоўнага бібліятэкара  Галіны Астаповіч. Яна расказала аб гісторыі ўзнікнення Дня Св. Валянціна, паведала  кранаючыя гісторыю любві  знакамітых людзей.Прысутныя пачулі кранаючыя расказы пра каханне Аляксея Таўстога і Соф’і Мілер, Уладзіміра Высоцкага і Марыны Уладзі, іншых пісьменнікаў і мастакоў, якіх натхняла ўзвышанае пачуццё. Відэафільм “Любоў, падобная на сон”, электронныя прэзентацыі, запісы цудоўных музычных твораў гарманічна ўпісаліся ў каіпазіцыю мерапрыемства. Удзельнікі вечарыны з цікавасцю знаеміліся з выставай кнігай “Павер у вялікую сілу любві”. Яшчэ адна выстава расказвала пра вядомых паэтаў, пісьменнікаў і мастакоў, для якіх музай стала любімая жанчына. Гучалі вершы, песні і рамансы пад гітару.

 

    Конкурсныя праграмы для сваіх чытачоў падрыхтавалі Кемянская б/к (“Сэрца са стралой Амура”), Каменская СБ( “Каханне жыве для сусвету, каханне жыве для дваіх”), Ракавічская Сб (“Усё пачынаецца з кахання”). Забаўляльныя праграмы “Дзень Св. Валянціна”, “День всех влюбленных”, “Любовью дорожить умейте» правялі для сваіх наведвальнікаў Ляцкая СБ,Орлеўская СБ, ст.Ражанкаўская б/к.

        Жанчына – аснова ўсяго, пачатак жыцця… Такой ідэяй былі прасякнуты мерапрыемствы, якія адбыліся ў бібліятэках раёна да ДНЯ  ЖАНЧЫН:

          Наведаць  слайд-галерэю “Каб усміхалася Мадона”  запрасіла   Цэнтральная б-ка, а літаратурны вернісаж пад назвай “Маці! Матуля – чароўнае слова”   - Навадворская СБ;  урок дабрыні   “Быть матерью – завидней доли нет” адбыўся ў  гарадской бібліятэцы;  паэтычная хвілінка “ Я гимн матери пою”     прайшла ў  Кемянская б/к; літаратурна-музычныя кампазіцы “Сонца табе і кветак, дарагая матуля” “Чарующий мир женщин”,  “Прыгажэе свет ад дабрыні жаночай” падрыхтавалі  Матыльская  б/к,  Ракавічская СБ, Гурнофельская СБ .

 

Літаратурныя юбілеі

    Бягучы год багаты на беларускіх юбіляраў. Многія мерапрыемствы былі прысвечаны менавіта беларускай кнізе.

   да  115 год з дня нараджэння К.Крапівы  ў бібліятэках адбыліся: агляды літаратуры і літаратурныя каляндары “Кандрат Крапіва: постаць і творы”,  “Талент народны-народу прысвечаны”, “Паэт, драматург, вучоны” ;  літаратурная знаёмства і сустрэчы “Зброяй сатыры, зброяй праўды”,  “Трапным словам сатыры” .                            

     90- годдзяю з дня нараджэння І.Шамякіна супрацоўнікі Шчучынскай ДБ падрыхтавалі для сваіх чытачоў  урок выдатнай асобы  “ З цэлым народам гутарку весці”, прагляды літаратуры   “ З крыніц прадвечных”  (Мажэйкаўская СБ) ,  “Творца праўдзівага жыцця”  (Гурнофельская СБ);  аб неардынарнасці пісьменніка  ішла гаворка на дыялоге – роздуме “Літаратурныя творы Шамякіна” (Першамайская СБ), гутарках  “ Такія розныя лесы”  (Мураванская СБ),  “ Пісьменніцкае сэрца на далоні” (Хадзілонская б/к),  літаратурных гадзінах  “Мастак вялікага  грамадзянскага абавязку”  (Навадворская СБ),  літаратурных гадзінах  “Жыццё пісьменніка – жыццё народа”  (Астрынская ГПБ), “ Чалавек на сваей зямлі”        (Ражанкаўская б-цпв).

        Літаратурнай гадзінай “Жыццё пісьменніка – жыццё народа” адзначылі  90  год з дня нараджэння І.Мележа  ў Каменскай СБ. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пачулі бібліяграфічны агляд яго кніг, даведаліся аб жыцці і творчасці пісьменніка. Шмат іншых мерапрыемстваў адбылося ў бібліятэках раёна: агляд літаратуры “Адвечная сіла зямлі” Ляшчанская СБ;  літаратурныя гадзіны  “Аўтар аб сваіх героях” Дэмбраўская СБ, “Песняр Палесся”                                             Ашмянцоўская СБ, літаратурныя партрэты “ Жыў лесам людзей на балоце” Ражанкаўская б-цпв, “Тонкі знаўца чалавечай душы” Ашмянцоўская СБ;  гадзіна паведамленняў “Стваральнік палескай хронікі” Руткевічская СБ.

Час прафарыентацыі.

     Значная ўвага бібліятэкамі сістэмы ўдзеляецца рабоце ў дапамогу выбару будучага шляху школьнікаў. Даведачнае бюро“ Чалавек. Праца Прафесія”  адчыніла для сваіх чытачоў Ракавічская СБ; сустрэча з цікавым субяседнікам  “Пазнаёмцесь, калі ласка” арганізавалі супрацоўнікі   Цэнтральная бібліятэцы; калейдаскопы прафесій пад назвамі “Пазнай сябе і зрабі свой выбар”, “Выбар на ўсё жыццё” падрыхтавалі Шчучынская ДБ і Ляцкая СБ; гадзіна прафарыентацыі  “Выбіраем прафесію” адбылася ў Мажэйкаўскай СБ, “Свет прафесій”  - у Ражанкаўскай б-цпв; бібліяграфічны агляд  “Дарога, якую выбіраеш сам” - Гурнофельская СБ.

     У падарожжа ў мінулае  “Мова родная – мова сэрца”, прысвечанае Міжнароднаму Дню роднай мовы, адправіліся чытачы Гурнофельскай СБ; літаратурная  гадзіна  “Мова мая, беларуская, родная”  адбылася   ў    Астрынскай  ГПБ,  літаратурна-паэтычная хвіліна “ Магутнае слова – роднае слова” ў    Ражанкаўская б-цпв; на Дзень беларускай мовы “Я хачу для цябе адкрыць прыгажосць роднай мовы”  запрасіла сваіх чытачоў бібліятэкар  Навадворскай СБ.

03.03.11 13:47

 

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

 

Важная падзея ў жыцці краіны – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – знайшло свае адлюстраванне ў рабоце бібліятэк. Бібліятэкамі сістэмы былі распрацаваны канкрэтныя мерапрыемствы па культурна-інфармацыйнаму абслугоўванню насельніцтва на перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Увесь накоплены матэрыял афармляўся у тэматычных папках «Маладому выбаршчыку», «Мы выбираем путь созидания», «Беларусь на сучасным этапе», «Изучаем избирательный кодекс Республики Беларусь». Ен выкарыстоўваўся для афармлення «Полак выбаршчыкаў», «Сталоў выбаршчыкаў» пад назвамі: «Правы і абавязкі маладога выбаршчыка», «Асноўныя прынцыпы выбарчай сістэмы, «Арганізацыя і правядзенне выбараў Прэзідэнта РБ. «. У кожнай бібліятэцы былі арганізаваны тэматычныя паліцы пад назвамі: «Выбары – з думаю пра будучыню», «Мы адказныя за лес нашай Радзімы», «Насустрач выбарам», «Будучае трэба бачыць сення», «Выбары: дэмакратызм і галоснасць», «Закон і выбары», «Будзь грамадзянінам сваей краіны!», «Зрабі свой выбар!», «Табе-выбаршчык!» і інш. Для чытачоў бібліятэк раена былі падрыхтаваны: гадзіна інфармацыі і дыскусіі «Зрабі свой выбар» ( Мураванская СБ), «Галасуем за лес Беларусі» (Ражанкаўская б-цпв), «Закон і выбары» (Навадворская СБ), «Твая грамадзянская пазіцыя» ( Руткевічская СБ); інфармацыйныя гадзіны і гадзіны прававых ведаў «Мы выбіраем сваю будучыню» ( Кемянская б/к), «Твои права, избиратель» (Кобраўская СБ), «Выбары – дзяржаўны абавязак грамадзяніна» (Тапілішкаўская СБ); сустрэчы з членамі выбарчіх камісій і актуальныя дыялогі «Процедура проведения выборов» (Ашмянцоўская СБ), «Выбары – справа усеагульная» ( Каменская СБ), «Для вас, выбаршчыкі» (Васілішкаўская СБ).

Матулі пяшчотнае слова…

 

Дарыць свята людзям заўседы прыемна. А калі непасрэдныя выноўнікі ўрачыстасці – матулі, гэта ўвогуле выпадак асобы. Доўга будзе помніцца жанчынам святочная вечарына «Ты одна такая, любимая и родная», якую падрыхтавалі для іх работнікі Жалудоцкай ГПБ. За кубачкам гарбаты дзяліліся віноўніцы ўрачыстасці парадамі, успаміналі падзеі свайго жыцця. А яшчэ спявалі, танцавалі і слухалі выдатнае выступленне народнага ансамбля «Сябрына» (Жалудоцки ГДК). Сярод гасцей свята былі і маці, якія выхавалі чатырох і больш дзяцей. І не толькі выхавалі, але і вывучылі, далі пуцеўку ў дарослае жыцце.

 

У раене Тыдзень маці, які праходзіў па ўсей краіне, быў адзначаны разнастайнымі мерапрыемствамі: літаратурна-паэтычныя гадзіны «Слова аб Маці» (Шчучынская ДБ), «Матуліна калыханка» (Берштаўская СБ), «Яны падарылі нам жыцце» (Хадзілонская б/к), гадзіны зносін «Пра сям’ю, дом і шчасце ў ім» (Першамайская СБ), «Няхай заўседы будзе мама» (Ліпічнеўская СБ), урокі дабрыні «З любоўю да матулі» (Куляшоўская б-музей), «Мамачка мая родная, ты сонейка мае» (Руткевічская СБ), лірычныя гадзіны «Пад зоркай маці» (Навадворская СБ), «Мая мая лепшая ў свеце» (Ракавічская СБ). На літаратурна-музычнай кампазіцыі «Маці, імя твае я нясу праз жыцце, як святыню», які правялі супрацоўнікі Астрынскай дзіцячай бібліятэкі, былі прадстаўлены кніжная выстава «О, як прыгожа слова маці», выстава падзелак і вырабаў «Добрых матуліных рук майстэрства», гучалі творы беларускіх і расійскіх паэтаў.

 

Залаты ўзрост

 

Бібліятэкі імкнуліся стварыць для пажылых людзей, інвалідаў найбольш прываблівыя ўмовы абслугоўвання. Гэтым чытачам прапаноўваліся спецыяльныя кнігі, праводзіўся індывідуальны падбор літаратуры па розных тэмах, вялося абслугоўванне чытачоў на даму. У рамках Тыдня спагадлівых адносін / з 29.09. па 08.10/ «Есць дзень асенні нестарэючых душой» супрацоўнікі Цэнтральная б-цы наведалі 15 чытачоў сталага ўзросту на даму. З кожным з іх праводзілася індывідуальная гутарка. Была прадстаўлена інфармацыйная даведка аб паслугах, якія выконвае бібліятэка, зроблены агляд новых паступленняў. У чытальнай залы была аформлена кніжная выстава «Перамога над узростам». Бібліятэкі раена запрашалі сваіх чытачоў на святочныя вечарыны, размовы, літаратурныя сустрэчы: «Мудрай старасці паклон» Жалудоцкая ГПБ, «Когда мы были молодыми» Астрынская ГПБ, урокі дабрыні «Распахни свое сердце» Шчучынская ДБ, «Узрост жыццю не перашкода» Ляцкая СБ, «Узрост сумным не бывае» Орлеўская СБ, вечар-успамін «Жизнь прекрасна» Балічская СБ, літаратурна-музычная вечарына «Дорогие мои старики» Бакштаўская СБ, літаратурна-музычная гасцеўня «Вальс лістапада» Мураванская СБ, вечары-сустрэч «Для тех, кто не считает года» Першамайская СБ, «Залаты ўзрост восені» Ражанкаўская б-цпв. Адбыліся тэматычныя сустрэчы, гутаркі па падрымцы здароўя і захаванні актыўнай жыццевай пазіцыі. Вялося абслугоўванне па прававых пытаннях з дапамогай банка ПЦП па пытаннях права: ажыццяўляе пошук прававой інфармацыі па сацыяльнаму і пенсіеннаму забеспячэнню, жыллеваму і спадчыннаму праву.

 

Міжнародны дзень інвалідаў

 

3 снежня ладзіліся сустрэчы для тых людзей, якіх не песціў лес, якія доўга змагаюцца з хваробай. Іх цяжкая ноша – інваліднасць – не стала прычынай для таго, каб скардзіцца на ўвесь свет. Дзень 3 снежня дае падставу звярнуць увагу на тых, каму найбольш цяжка ў жыцці. Гэтым людзям патрэбна рэальная дапамога. У кожнага з гэтых людзей свой нялегкі лес, свае праблемы, але яны не прывыклі скардзіцца на жыцце. А ў дзень інвалідаў сабраліся, каб сказаць адзін аднаму добрае слова, падтрымаць маральна, успомніць, чым жылі гэты час. Адбыліся мерапрыемствы: гутарка «Жыцце патрабуе міласэрнасці» Кемянская б/к, урокі дабрыні і міласэрнасці «Соучастие в судьбе» гарадская б-ка, «Ты не адзін» Галавічпольская б/к «Агарнуць цяплом і ласкай» Ракавічская СБ, дыялог з чытачом «Людзі ласкай лечацца людской» Шчучынская ДБ, інфармацыйная гадзіна «Да дабра праз слова» Ражанкаўская б-цпв «Святло душы» Навадворская СБ, маральна-этычная гутарка «Падарыць ім цяпло Руткевічская СБ, вечар-сустрэча «З дабрыней у сэрцы праз усе жыцце» Васілішкаўская СБ.

 

Пасяджэнні аматарскіх аб’яднанняў:

 

Тэматыка пасяджэнняў разнастайная: «Жывая вада бацькоўскіх крыніц» /“Памяць сэрца» Ражанкаўская б-цпв/, «Добрае слова сказаць – пасашок ў рукі даць» /Чароўныя ручкі» Руткевічская /, «Філасофскія размовы» / Клуб Неабыякавых Матуль» Астрынская ДБ/; да літаратурных юбілеяў: «Несказанное, синее, нежное…» (да 115 годдзя з дня нараджэння С. Ясеніна) /"Святло душы» Астрынская ГПБ/, «Слава Гродзенскага краю» (да юбілеяў Л. Геніюш і А. Карпюка) /"Спадчына» Астрынская ДБ/.

 

Дню маці прысвяцілі свае пасяджэнні наступныя клубы: «Во имя наших матерей» /“Сямейная акадэмія» Васілішкаўская СБ/, «Сям’ю яднае мудрасць маці”/“Клуб Неабыякавых Матуль» Астрынская ДБ/, «Святло матулінай душы» /"Сустрэчы» Тур’янская СБ/

 

«Са здароўем па жыцці «– пад такім дэвізам сабраліся ў цэнтральнай раеннай бібліятэцы на чарговае пасяджэнне гасцеўні «Ад усей душы «, яе пастаянныя удзельнікі.

 

Пра здаровае харчаванне, пра шкодныя дабаўкі пачала гаворку вядучая вечарыны бібліятэкар Н. П. Унукевіч.

 

Вельмі зацікавіла прысутных размова аб ароматэрапіі. Жадаючыя мелі магчымасць панюхать змесціва флакончыкаў з арома-масламі, а вядучая давала карысныя парады, як з іх дапамогай зняць стомленасць, энергетычны спад. С задавальненнем глядзелі прысутныя на камп’ютэры слайд-шоў «Ароматэрапія траў». Які уплыў аказвае на здароўе людзей музыка, якія творы вялікіх музыкантаў расслабляюць, супакойваюць чалавека, паведаміла бібліятэкар АБМ Е. П. Дарафеева. Атрымаць асалоду ад дзіўнага гучання цымбал, дапамагла вучаніца ДШМ Таццяна Унукевіч, у яе выкананні прагучала русская народная песня «Уж ты поле».

 

Праглядзеўшы камп’ютарную прэзінтацыю «Гэтыя дэіўныя лекары"– прысутныя пачалі дзяліцца сваімі уражаннямі, бо гаворка склалася аб дзіўных здольнасцях кошак аказваць сур’ езную дапамогу людзям, якія пакутуюць псіхічнымі захворваннямі, якія перанеслі інфаркт. А напрыканцы вечарыны усім удзельнікам быў уручаны буклет с карыснымі парадамі і пажаданнем берагчы здароўе. Урокі «кошкатэрапіі» дапамагаў дэманстраваць вядучай, прыгожы кот «Тигряша».

Павышэнне прафесійнага майстэрства.

 

Прававому выхаванню насельніцтва бібліятэкары раена ўдзяляюць вялікую ўвагу. Сваім вопытам работы ў гэтым накірунку яны абменьваліся на занятках школы прафесійнага майстэрства, якія ладзіліся на базе Жалудоцкай гарпасялковай бібліятэкі ў лістападзе. Акрэсленая тэма заняткаў «Фарміраванне прававой культуры ў бібліятэцы» – актыўна і з цікавасцю абмяркоўвалася аўдыторыяй. У прававой культуры шмат аспектаў. Бібліеграф ЦБ Фядзюк В. У. зрабіла экскурс у мінулае: расказала аб правах чалавека ў гісторыі і традыцыях Беларусі. Кансультацыі па методыцы даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання дала галоўны бібліеграф ЦБЛ. А. Аляксей. Таксама шла размова аб рабоце бібліятэк па прававой адукацыі дзяцей, аб сацыяльных льготах, правах і гарантыях насельніцтву. Карыснай інфармацыяй і ведамі падзяліліся загадчыца Жалудоцкай ГПБ Г. М. Бекіш і загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Т. У. Панова. Экскурсія па Жалудоцкай ГПБ і наведванне інфармацыйнага цэнтра па ўстойлівым развіцці і экатурызме, які нядаўна адкрыўся ў гарадскім паселку, яскрава пераканала ў неабходнасці ўзаемадзеяння мясцовай улады і бібліятэкі. Метадыстамі АБМ былі дадзены метадычныя рэкамендацыі па складанню планаў работы бібліятэк на 2011 год.

 

Дзень бібліятэк

15.09.2010

 

 

Разнастайны формы і назвы мерапрыемстваў, якія падрыхтавалі да свайго прафесійнага свята работнікі бібліятэк раена:

 

 

 

Гутаркі «Ці можа прафесія бібліятэкара быць марай» Дэмбраўская СБ, «Пра бібліятэку і бібліятэкараў» Ляшчанская СБ, інфармацыйныя часы «Бібліятэка – захавальніца друкаваных скарбаў» Тур’янская СБ, «Падарожжа ў свет прафесій» Берштаўская СБ, «Інфармацыйныя рэсурсы сучаснай бібліятэкі» Шчучынская ДБ, пазнавальныя гадзіны «Сховішча мудрасці» Жалудоцкая ГПБ, «Лоцманы кніжных мораў» Ражанкаўская б-цпв, «Скарбніца мудрасці» Навадворская СБ, літаратурныя гадзіны «Зберагаем не пыл, а мудрасць стагоддзяў» Кемянская б/к, «Бібліятэка, кніга, мы – разам внрныя сябры» Кобраўская СБ.

 

 

На Дзень адчыненых дзвярэй «Пусть книга нас объеденит» запрасіла сваіх чытачоў супрацоўнік Гурнофельскай СБ. Быў наладжаны цікавы дыялог бібліятэкара і чытача аб значнасці кнігі, яе ролі ў лесе людзей, у выбары прафесіі.

Дзень беларускага пісьменства

1-5 верасня 2010 г.

 

 

«Мова родная-мова дзядоў», «Шлях да пісьменства», «Невядомы Скарына», «Шануйце роднае слова», «Пад знакам роднага слова», «Родная мова – цудоўная мова» — назвы тэматычных паліц і кніжных выстаў, якія былі аформлены ў бібліятэках з нагоды Дня беларускага пісьменства. Праводзілася і шмат цікавых мерапрыемстваў. У Астрыне супрацоўнікі гарпасялковай бібліятэкі праводзілі 1 верасня інфармацыйную гадзіну «Славутыя імены бацькаўшчыны», а дзіцячай бібліятэкі – літаратурнае свята «І будучае адгукнецца». Адкуль да нас прыйшла кніга – такое пытанне даследавалі дасціпныя хлопчыкі і дзяўчынкі, што з’ўляюцца чытачамі Ашмянцоўскай сельскай бібліятэкі, якія наведалі пазнавальную гадзіну. Жалудоцкая гарпасялковая бібліятэка запрасіла ўсіх на літаратурную гадзіну «Пачынальнікі беларускай культуры», у Кемянскай б/ рабят чакала гістарычная вандроўка «Беларускія асветнікі — першадрукары». Для чытачоў Шчучынскай дзіцячай бібліятэкі быў падрыхтаваны слайд-занятак «Паклаў ен дарогу да слова, святла». Практычна не было той бібліятэкі, дзе б у гэтыя вераснеўскія дні не ўзгадвалі вялікую мову, на якой гутарылі Купала і Колас, Алаіза Пашкевіч і Францішак Багушэвіч, не гаварылі пра тое, што наш скарб – гэта духоўная спадчына, што засталася нам ад лепшых сыноў і дачок беларускага народа.

«Не знікне цуд прыгожага пісьменства».

03.09.2010

 

Цікавая імпрэза пад такой назвай прайшла ў Шчучынскім сельскагаспадарчым ліцэі. Тая жывая, творчая атмасфера, што валадарыла падчас гэтай сустрэчы, красамоўна гаварыла сама за сабе. Маладым людзям было па-сапраўднаму цікава перагортваць старажытныя старонкі нашай слаўнай гісторыі, узгадваючы слынныя імены Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. Бібліятэкар чытальнай залы гарадской бібліятэкі Т. У. Чубрык і выкладчыца беларускай мовы і літаратуры ліцэя І. П. Дземянкова правялі вельмі запамінальную мультымедыйную прэзентацыю, дзякуючы якой прысутныя нібы пабывалі ў гарадах і мястэчках, дзе на працягу 14 год ладзіліся святы, прысвечаныя Дню беларускага пісьментсва, віртуальна і ў Хойнікі, дзе селета праходзіла ўрачыстасць, убачылі знакамітыя старажытныя храмы, помнікі, святыя мясціны. А потым гучала паэтычнае слова. Свае вершы натхненна чыталі і наш вядомы шчучынскі паэт Гвідон Ждановіч і гімназісткі-пачаткоўцы.

Пасяджэнні аматарскіх аб’яднанняў

31.07.2010

 

Чарговае пасяджэнне літаратурнай гасцеўні «Ад усей душы» (Цэнтральная б-ка) праходзіла пад назвай «Чайка з летам арліным» прысвячалася 100-годдзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Пра выдатную паэтку вельмі натхнена і цепла расказалі вядучыя вечарыны – загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Цэнтральнай раеннай бібліятэкі Л. С. Татаранка і галоўны бібліятэкар гэтага аддзела Г. Э. Астаповіч. Прысутныя з задавальненнем слухалі песні на словы славутай паэткі. Крануў удзельнікаў вечарыны і запіс дэкламацыі ўласнага верша самой Ларысы Геніюш. Сярод гасцей быў мясцовы паэт Гвідон Ждановіч. Ен натхнена прачытаў верш, прысвечаны паэтке, у якім вельмі эмацыянальна расказаў пра яе жыцце і творчасць. Цікавым было выступленне і настаўніцы беларускай мовы гімназіі А. В. Пасюта, якая праводзіць з вучнямі вялікую работу па даследаванні творчасці Л. Геніюш у рамках рэспубліканскага праекта да 100-годдзя паэтка. Юныя даследчыкі нават самі выдалі маляўнічы часопіс, некалькі экзэмпляраў якога Алена Васільеўна ўручыла юным аматарам паэзіі, што прысутнічалі на вечарыне. Удзельнікі з цікавасцю вувычалі экспанаты кніжнай выставы, іх увагу прыцягнуў рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік літаратуры «Песня і кветка роднага краю», складзены і выдадзены раеннай бібліятэкай да 100 -годдзя з дня нараджэння паэткі.

 

У рамках антытабачнай акцыі «Беларусь против табака»

 

 

Шчырая размова аб праблеме курэння была падрыхтавана супрацоўнікамі гарадской бібліятэкі для навучэнцаў ДПТВ-198 – гутарка «Не курить – чтобы жить». Падрабязна, у даступнай форме, расказала юнакам і дзяўчынам аб наступствах курэння ўрач-анколаг В. А. Алейнік. Факты, якія яна прывяла, прымусілі многіх задумацца аб уздзеянні нікаціну на іх арганізм. Як тытунь трапіў на наш кантынент? Для чаго першапачаткова ен выкарыстоўваўся? Што садзейнічала распаўсюджванню курэння? На гэтыя пытанні прысутныя атрымалі адказы.

 

 

 

«Беларусь супраць наркотыкаў і алкаголю» – пад такой назвай з 24 чэрвеня па 7 ліпеня праводзілася прафілактычная акцыя, дэвіз якой «Цвярозая моладзь – моцная Беларусь». У чытальнай зале Шчучынскай гарадской бібліятэкі была падрыхтавана выстава-прагляд «Трудный возраст» з раздзеламі: «Скажем сигаретам «Нет», «Алкоголь: добро или зло», «Мифы и правда о наркотиках», «СПИД: болезнь доверчивых и беспечных». У Цэнтральнай бібліятэцы чытачоў зацікавіла кніжная выстава «Шлях у бездну». Матэрыялы прадстаўлены па наступным раздзелам: «Ці доўга да бяды», «Супраць зла ўсе разам», «Імя бяды – наркотык».

 

Міжнародны дзень аховы дзяцей

1.06.2010

 

 

Яркім і незвычайным атрымалася літаратурнае свята «Свету табе і радасці, наш маленькі чытач» /Дэмбраўская СБ/, дзякуючы творчасці і вынаходлівосці дарослых, якія стараліся для дзяцей, і, безумоўна, дзякуючы самім юным удзельнікам. У цудоўны астравок дзяцінства ператварылася пляцоўка каля Жалудоцкай ГПБ. На свята «Дзяцінства мае – краіна запаветная» сабраліся жыхары г. п. Жалудок. Адметна, што ўсе яны былі адначасова і гледачамі, і ўдзельнікамі. Спачатку мясцовыя зорачкі парадавалі ўсіх сваім талентам, канцэотную праграму склалі прыгожыя песні і танцы. А потым пачаліся гульні, забавы, конкурсы і чароўныя пераўвасабленні. Супрацоўнікі бібліятэкі і ГДК пастараліся заінтрыгаваць дзяцей візітам марскіх герояў – Нептуна, Русалкі, Піратак.*****************************************************

  Дзень бібліятэк

15.09.2010 

          Разнастайны формы і назвы мерапрыемстваў, якія падрыхтавалі  да свайго прафесійнага свята работнікі бібліятэк раёна:

       Гутаркі “Ці можа прафесія бібліятэкара быць марай” Дэмбраўская СБ,  “ Пра бібліятэку і бібліятэкараў”                            Ляшчанская СБ, інфармацыйныя часы “ Бібліятэка – захавальніца друкаваных скарбаў”  Тур’янская СБ, “Падарожжа ў свет прафесій”  Берштаўская СБ, “Інфармацыйныя рэсурсы сучаснай бібліятэкі” Шчучынская ДБ, пазнавальныя гадзіны “ Сховішча мудрасці”  Жалудоцкая ГПБ,    “ Лоцманы кніжных мораў”  Ражанкаўская б-цпв,     “ Скарбніца мудрасці”      Навадворская СБ,  літаратурныя гадзіны “ Зберагаем не пыл, а мудрасць стагоддзяў”           Кемянская б/к,  “Бібліятэка,  кніга, мы – разам внрныя сябры”       Кобраўская СБ. 

            На Дзень адчыненых дзвярэй  “ Пусть книга нас объеденит” запрасіла сваіх чытачоў супрацоўнік         Гурнофельскай СБ. Быў наладжаны цікавы дыялог бібліятэкара і чытача аб значнасці кнігі, яе ролі ў лесе людзей, у выбары прафесіі.

Дзень беларускага пісьменства

1-5 верасня 2010 г.

«Мова родная-мова дзядоў», « Шлях да пісьменства»,  «Невядомы Скарына»,  « Шануйце роднае слова», «Пад знакам роднага слова»,    « Родная мова – цудоўная мова» - назвы тэматычных паліц і кніжных выстаў, якія былі аформлены  ў бібліятэках з нагоды Дня беларускага пісьменства. Праводзілася і шмат  цікавых мерапрыемстваў. У Астрыне супрацоўнікі гарпасялковай бібліятэкі праводзілі 1 верасня інфармацыйную гадзіну  “Славутыя імёны бацькаўшчыны”, а дзіцячай бібліятэкі – літаратурнае свята “ І будучае адгукнецца”. Адкуль да нас прыйшла кніга – такое пытанне даследавалі дасціпныя хлопчыкі і дзяўчынкі, што з’ўляюцца чытачамі Ашмянцоўскай  сельскай бібліятэкі, якія наведалі пазнавальную гадзіну.  Жалудоцкая гарпасялковая  бібліятэка запрасіла ўсіх на літаратурную гадзіну “Пачынальнікі беларускай культуры”, у Кемянскай б/  рабят чакала гістарычная вандроўка “Беларускія асветнікі - першадрукары”. Для чытачоў Шчучынскай дзіцячай бібліятэкі быў падрыхтаваны слайд-занятак “Паклаў ён дарогу да слова, святла”.  Практычна не было той бібліятэкі, дзе б у гэтыя вераснеўскія дні не ўзгадвалі вялікую мову, на якой гутарылі Купала і Колас, Алаіза Пашкевіч і Францішак Багушэвіч, не гаварылі пра тое, што наш скарб – гэта духоўная спадчына, што засталася нам ад лепшых сыноў і дачок беларускага народа.  

“Не знікне цуд прыгожага пісьменства”.

03.09.2010

Цікавая імпрэза пад такой назвай прайшла ў Шчучынскім сельскагаспадарчым ліцэі. Тая жывая, творчая атмасфера, што валадарыла падчас гэтай сустрэчы, красамоўна гаварыла сама за сабе.   Маладым людзям было па-сапраўднаму  цікава перагортваць старажытныя старонкі нашай слаўнай гісторыі, узгадваючы слынныя імёны Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага. Бібліятэкар чытальнай залы гарадской бібліятэкі Т.У.Чубрык і выкладчыца беларускай мовы і літаратуры ліцэя І.П.Дземянкова правялі вельмі запамінальную мультымедыйную прэзентацыю, дзякуючы якой прысутныя нібы пабывалі ў гарадах і мястэчках, дзе на працягу 14 год ладзіліся святы, прысвечаныя Дню беларускага пісьментсва, віртуальна і ў Хойнікі, дзе сёлета праходзіла ўрачыстасць, убачылі знакамітыя старажытныя храмы, помнікі, святыя мясціны. А потым гучала паэтычнае слова. Свае вершы натхнённа чыталі і наш вядомы шчучынскі паэт Гвідон Ждановіч і гімназісткі-пачаткоўцы.

  

Пасяджэнні аматарскіх аб’яднанняў

Продолжение »

© schuchincbs

Бесплатный хостинг uCoz